Дэлакалізацыя настрою

Сусвет падзяляецца на твой і мой,
Хоць ты і ведала, хоць так было заўжды,
Але ж куды знікае радасны настрой,
Калі перамяшчаешся ў край другі?

Такі ўжо час да нас прыйшоў, што летакі
Нас пераносяць, нібы птушак крылы
З сусвету ў сусвет, нібыта фарбу мастакі
Перамяшчаюць між палотнамі ўмела.

Няма, напэўна, для настрою, лекаў,
Каб вылячыць яго так раз і назаўжды.
Настрой знікае з песнямі памехаў,
Што далятаюць да маёй душы.

Калі на хвалях пралятаюць успаміны,
А ты імкнешся страціць гэты неспакой,
Цябе кранае подых суму смелы,
І так знікае ў цемры твой настрой.
Сярод акіяну тваіх думак,
Ты вылавіш маленькую ідэю,
Ажыццявіць якую, можа, сумна,
Ды сэнс яе цяпер ты разумееш.

Мы вылавім адзіны момант з ленты часу
Перанясем сістэму ў сусвет іншы,
Калі ты раптам скажаш, што заўчасна
Высновы робім, позірк мой схапіўшы.

І ззяне чыстых думак разнясецца,
Забудзем мы з табой, што нам патрэбна,
Пачуцце сораму ў нас ускалыхнецца,
І раптам скончыцца ўрэшт ўсё, напэўна.

Нарэшце хопіць думаць пра магчымасць.
Жыць думкамі пра тое, што "магло быць",
Схаваць ўсё гэта ў папцы "безнадзейна".
І радавацца тым, хто зараз побач.

Une douleur lucide

J'étais un peu surpris par tes mouvements
Un peu timides
J'ai regardé directement dans tes beaux yeux
Ils sont humides
Dis-moi, cette fois de quelle douleur tu souffres?
Une douleur lucide.
J'en suis coupable, c'est peut-être pas vrai,
Mais juste explique-moi ce que j'ai fait.

Ці існуе наогул праўда?

Ці існуе наогул праўда
На тваёй маленькай планеце?
Хлусіць людзям у нас ня варта,
Тады сонца па-іншаму свеціць.

Ты ці хлусіш, ці кажаш праўду -
Варыянтаў насамрэч нямнога.
Калі праўду ты кажаш упарта,
Жыць у шчасці ты будзеш нядоўга.

Чалавецтва не любіць праўдзівых,
Асабліва, калі напрамую
Часам ветліва хлусіць паршывы,
Ён іначай наўпрост не існуе.

Колькі праўды забілі людзі,
Ды напелі хлуслівых спеваў?
Калі праўду няпраўдай марудзіць,
То прасцей вырашаць праблемы.

Але як вымяраецца праўда?
Не даюць за яе ўзнагароды.
Часам праўду хаваюць няпраўдай,
Ды далей ад нябёс адыходзяць.

Колькі праўды загінула ў войнах
Барацьбой патануўшы ў процьме,
Тых людзей, што ўжо несвабодны.
Але дыхаць яшчэ нібы хочуць.

Часам здзекліва хлусяць экраны
А ім вераць звычайныя людзі,
І трапляюць, нібы ў капканы,
Ды ўтапаюць у гэтым брудзе.

Паспрабуйце не хлусіць аднойчы -
Так, складаная гэта задача,
Але думаць не трэба двойчы,
Як цяпер ужо ўсё перайначыць.

Адзіны позірк

Ты ў безну падаеш у маім сне
Знікаеш птушкай сярод краявіду
Няхай няшчасце цябе абміне,
А ў роспачы не падавай ты віду.

Мы неяк дзіўна марым аб адным,
Калісьці верылі ў лепшае для нас,
А раптам знікла ўсё ў нікуды,
Ды ў мінулым знік наш лепшы час.

Як нам дабіцца лепшага жыцця?
Куды збягаць ад дрэнных успамінаў?
Сыходзяць моманты дарогай небыцця
Іх свет сціраецца штодзённым млынам.

Усё мінулае застанецца ў вачах,
Яны люстэрка лёсаў і гадоў,
Адзіны позірк зупыняе час,
Той, што заўжды чакаць цябе гатоў.

Глупствы

Не спаць у 3 гадзіны ночы, ці то ў 5,
Узгадваць пра мінулыя грахі,
Я не хачу спачатку пачынаць,
Я думаю, не хочаш ўжо і ты.

Я не хачу гады назад вяртаць,
Мне так прыемна зараз і вось так
Я думаю, што шчасце сустракаць
Я буду разам з светам ліхтару.

Няўжо сумныя тэмы ўсе для нас?
Няўжо ўсе думкі нашыя то сум?
Няма нам шчасця, дзе яго шукаць,
Калі ў 3 гадзіны нейкі тлум?

Пустыя словы я табе пішу,
І з горыччу я фоткаю луну
Ня ведаю, што я сказаць хачу
Ды й ці ўсё сказаць цяпер магу?

Няхай вось гэты вершык ніадкуль
Нам выкраіць гядзінку для дабра
Я больш не буду ноч сядзець без сну,
Ну і табе я не жадаю зла...

Самотная твая душа

Самотная твая душа, сустрэнемся мы скора
Пустыняю блукаўшы, высах твой ручай,
Калі душу тваю нясе адкрытае ў мора
Я табе подыхам сваім шлях узгадаю ў рай.

Не ведаеш ці, можа, ўжо ня верыш,
Што будзеш шчасліва, адзін на ўсё жыццё
Твой чалавек шукае дзесь цябе ў цемры,
Але пакуль яго кіруе ў небыццё.

Няўжо табе ніколі не прыходзяць
Лісты з паштоўкамі, нібыта напамін,
Ну а ты думаеш, дзе ён там ужо ходзіць,
І камяні шляхоў сцірае, быццам млын?

А пыл дарожны адлятае ў вырай,
Знікае постаць шэрым шляхам. Далягляд
Яго чакае постаць. Дзеўкі мілай,
І да яе ён вернецца, як і заўжды, назад.

Абуджэнне

Ці адгукнецца наша мова
На поклічы з вякоў мінулых
Ці вымавіш ты сваё слова
Гучна і велічна, так, каб усе пачулі?

Яскравай зоркаю заззяеш ты ў небе,
На небасхіле па-над Беларуссю,
Ці скончыш шлях свой ты ў гэтай глебе,
Паміж Расіяй, Польшчаю і Пруссю?

Званы звіняць па-над святой Гародняй
І стаіць гмахам каля пушчы вежа,
Калі я з жахам думаю, няўжо душы ніводнай
Не абуджаюць болей гукі Паланэзу?

Радзіму не любіць - сябе не паважаці,
Саромецца свайго - лічыць сябе нікчэмным,
Тут каласы заўсёды з песняй будуць жаці,
Пазбавіць бы зямлю ад каршуноў хутчэй бы.

Што забіваюць нашыя святыя рэчы,
Герояў, мову, душу беларусаў
І плёну ўжо не прынясуць пустыя спрэчкі,
Схавацца ад праблем - адзіная спакуса.

Няўжо не ўцямім мы, што трэба берагчыся
І верыць у сябе, яднацца, думаць разам
Яднаннем лепей жыць, праблемаў сцерагчыся,
Адзінствам гэтым пазбягаць паразаў.