***

Ты залежны ад сваіх боязяў, пачуццяў, мінулага і мар аб будучыні. Немагчыма так жыць. Часам можна забіць на ўсё, перастаць думаць і рабіць, тое што захочаш.

Чакаць

Не спыніцца цягнік на тым тваім прыпынку,
Дзе маладосць з дзяцінствам канулі ў леце.
Павалачэ састаў далей цябе, а здымкі,
Паразлятаюцца ў вокны па сусвеце.

Адзіны шлях забыць свае сумневы -
Знайсці радзіму, назаўжды застацца,
У радасці, у горычы ці ў гневе-
Заўжды ты знойдзеш да каго вяртацца.

Няёмкі, недарэчны, непразрысты,
Твой боль растворыцца на дне ў гарбаце
Але з-за вокнаў свеціць промень чысты,
Які ўзгадвае табе аб вечнай праўдзе.

Вяртанне не бывае недарэчным.
Вяртанне не бывае так, без мэты.
Чакаць на час сустрэчы можна вечна,
Ды вытрываць не кожны можа гэта.

Цягнік ідзе, не спыніцца ніколі
Несучы свет праз цемру да вакзала
Цябе чакаюць, не баяцца болі,
Сустрэчы шчасця не бывае мала.


Начны трамвай

У сваім ідэальным сусвеце
Успаміны мінулых адносін.
Мы з табой прасядзім у інэце,
Пакуль звонку нас снегам заносіць.

На тваёй ідэальнай прасторы,
Дзе ласкавае шчасце трымае,
Будзем разам глядзець мы на зоры
З правадамі начнога трамвая.

Ідэальнай далёкай планеце
Нашых думак і нас не хапае.
Колькі часу вы губіце, дзеці!
А жыццё, бы завея, мінае.




Красавік


Калі няма кахання ў чалавека,
Вясною ты яго не зацікавіш.
І ластавак вяртанне недарэку
Зусім ніяк ужо не пазабавіць.

І летакамі рассякаюцца нябёсы,
А ён глядзіць у неба вечарамі,
Але не верыць ён у цуд дзівосны,
І ластавак зусім не заўважае.

Мой смутак не закончыцца ніколі.
Калі гляджу на дрэвы без лістоты,
Там ластаўкі вярнуліся дадому,
А мне б паплакаць толькі ад самоты.

Усё жыццё я адчуваў пяшчоту -
Ты вабіла мяне вясновым шчасцем.
Той красавік забіў маю самоту,
І я не быў ужо такім няшчасным.

Як толькі ўбачыў цябе,
Адразу ў душы пацяплела.
Чакаю ў сваім я акне
У траўні тых ластавак з Крыма.

Ляціце хутчэй да мяне,
У сінь нашых ціхіх азёраў.
Мой сум вас адным папракне –
Не ўмею я лётаць да мора.

François Coppée, Les mois
Пераклад аўтара блога