Навокал толькі неба пад нагамі
І льецца з дахаў плач святых нябёсаў
Я доўга верыў, што напэўна рана
Зрывацца мне і бегчы што ёсць моцы.
Але рух крыві не спыніць, не сцерці
Намеры жудасныя. Сталь. ўзнёсся
Дым па-над вёскай, зверу не памерці,
І не адважыцца ніхто, усе галосяць.
Куды дзявацца. Бегчы? Не паспееш.
Звер за табою, ты бяжыш як можаш.
Няўжо не выратуюць, не паспеюць?
Куды дзявацца? Варажыць нягожа.
Няўжо канец? Час для мяне спыніўся.
Звер апантана паказаў мне зубы.
Паранены, ён долу нахіліўся,
І ўпаў, паддаўшыся маёй атруце.
Але падчас агоніі прадсмертнай,
Звер закрануў мяне сваім укусам.
Здавалася б, павінен быў памерці,
Але жывы я, толькі гэтая спакуса...
Жаданне крыві валадарыць мною.
І ўцякаюць ад мяне цяпер у вёсках.
Мяне звычайнай не параніць зброяй -
У гэтых казках не бывае проста.
