Усе мы крышачку хіпстэры
Узрушана, велічна, сціпла так.
Звычайнага шчасця ня трэба нам
Таму што такія няпростыя.
Такія мы ўзнёсла-гарэзліва
Па вуліцах бегаць над дахамі,
Далётаць да неба празрыстага
І вуліцы чуць пад навесамі.
Бадзяцца ды слухаць даждлівыя
Спякотныя мары ў прыцемках
Прыплесціся к небу да прыстані
І верыць, што болей не верыцца.