Нам разам так хацелася свабоды

Нам разам так хацелася свабоды,
З'яўляліся пачуцці ніадкуль
І прадчуванне, што ўжо сыходзім,
А раніцай вяртаемся адтуль.

Якая песня пра цябе раскажа?
Якое неба дождж нам прынясе?
Куды хаваюцца, калі параза?
Куды бягуць, калі туга мяце?

А нашы ва ўнісон не б'юцца сэрцы,
І не даводзяць да цябе масты
Пустыя толькі тоны кілагерцаў
Змяняюць нам надвор'е ў душы.

І сябра, што ніколі не пакіне,
Прачнецца раніцай і зваліць ад цябе
Пакуль гарбата каля клавы не астыне,
Я буду да цябе пісаць лісты.

Пустыя восеньскія ранкі ў інтэрнэце,
За шклом ты ад жыцця сябе хаваеш,
Пакуль душа бадзяецца па свеце,
Ты спіш салодка і мяне не заўважаеш.