Цяжка думаць аб тым, што не збудзецца
Разарвацца на часткі, пазбавіцца
Ўсіх праблем, што ўзнікаюць, адбудзецца
Самасуд, ды сумленне асудзіць нас

Не хацелася так, не стрымаўшыся,
Адчуваць, што няправільна, блага так
І была толькі праўда не трэба нам,
Ды сумленне казала, што спраўдзіцца

І настане той дзень, калі разам мы
Будзем шчасце гукаць мы на лецішчы
А чырвонае сонца туманнае
Сустракаць у надзеях на лепшае

Так хацелася бегчы наўпрыцемку
Да далёкіх азёраў загадкавых
Час быў наш, нібы ветрам асвенчаны,
Ну а крылы ў нашых заплечніках

Я не ставіцьму косак, бо клопатна
Абяцанкі даваць немагчымыя
І так хочацца разам пад коўдраю
Даглядзець варыянты магчымыя

І крывавыя раны сардэчныя
Не існуюць у нашай рэальнасці
Мы з табою, напэўна, не вечныя,
Каб імгненні мяняць на фармальнасці
Сонныя дахі, каханне пад стрэхамі
Дождж ільецца, шуміць, нібы рэха тое,
Колькі мараў разбілася пад дажджом
Колькі думак вадою размылася.

Колькі вогнішчаў нераспаленых
І людзей аніколі не бачаных
Колькі твараў людскіх неабпаленых
Летнім сонейкам звінавачаным

А якія ўжо пахі пад стрэхамі
Не збягаюць імгненні пад дахамі
Чалавек патанае ў свеце тым,
Што ў гарышчы лятае над хатамі.

Летуценні, імгненні на покаце
Печ распалена, цёпла вечна там
І вярнуцца ў дзяцінства ўжо хочацца
Ды з рэальнасці збегчы ўпотайкі

У рэальнасць вяртацца ад лецішчаў
Летуценнасць улетку разбэшчана
І ўвосень вяртаць парасончыкі
І знікаць пад вятрамі халоднымі

Мне б у холад вятроў тых, што з Поўначы
Далятаюць да нашанскіх ростаняў
У рэальнасць вяртацца не хочацца,
Але жыць далей неяк ды трэба нам.

Вольным ветрам у светлы ветразь
Праз аблокі і шолах нябёсаў
Ты ў думках маіх застанешся
Некранутым самотным анёлам

І нікому з табой не патрэбны
Запальнічкі распаляць паветра
Ноч імкліва з'язджае адгэтуль
Пад наглядам ня нашай планеты.

Неістотна ўсё тое, што будзе
Неяк прыкра губляць то, што маем
Нас ніхто ўжо з табой не асудзіць
Паляціць ноч пад колы трамвая

Час пайшоў на адлік ад світання
Чалавек чалавеку істота
Чалавек чалавека трымае
І знікае наўкола самота.

Хто такі я, каб ведаць, што будзе?
Вобраз твой, а ці проста трызненне?
Я ніколі цябе не забуду.
Час ляціць, мы з табою імгненні.

Дакранайся

Я ўпэўнены, што не змянюся для цябе.
Аднойчы ранкам зімнім ты прачнешся.
Самотна, горычна, у цёплым сне -
Мая пяшчота да цябе звярнецца.

Ты вельмі шчыра, проста да мяне
Паставішся, нібы так трэба
Вясна мая твой сум ласкава ахіне,
Пальецца дожджык веснавы ад неба.

Ты цёплым успамінам уздыхнеш -
У горадзе, ў якім з табой мы вечна
У марах будзем жыць, нібы ў сне,
Самотным ранкам без мяне прачнешся.

Быць можа прыйдзе час, калі
Сярод марскіх вятроў з далёкай Поўдні
Да соннай Беларусі ад мяне лісты
Табе патрапяць, каб чытаць пад коўдрай.

Халодны дрыгкі веснавы адчай,
Мінай твае пачуцці, калі ласка
Гарбата цёплая (ці проста чай?)
Няхай цябе сагрэе летнім вальсам.

Я ніколі не хлусіў самому сабе:
Чалавек чалавеку бывае цікавым.
Ды пачуцці ўзнеслі мяне да цябе,
Нібы ветразем кволым у ціхую гавань.

Чалавек узнікае ў жыцці ніадкуль,
Чалавек, нібы промень у небе.
І ні з кім, з ім адным, больш ні з кім што пакуль
Не жадаю я думаць аб матчынай глебе.

Скрозь далоні твае вецер льецца ракой,
Дым азёрны ляціць аж да неба,
Я ні з кім іншым, толькі вось з ёю адной,
Буду думаць, як жыць далей трэба.

У дарослым жыцці не бывае такіх,
Недарэчных здарэнняў, імгненняў
І ні з кім іншым, вось толькі  нам удваіх
Не зямелькай хадзіць, а над небам.

Папса і сэрцы

Я жыву ў сваім сусвеце.
У падзеях, што хочу я бачыць.
І пляваць на чужыя сустрэчы.
Для мяне мае многае значаць.

Я хацеў палятаць па планеце,
Невядомае ўсё перабачыць.
Мне чужое было недарэчным.
А сваё ну зусім непрадбачным.

Сцены шэрыя бачылі вечнасць,
А зямля па-над небам лятала.
Мне чужое было недарэчным,
А свайго апынулася мала.

Загубіўшысь у сонным паветры,
Шэрай зданню шукаць ключ ад дзверцы.
Ад пустое папсы кілагерцаў
Раз'ядаюцца вольныя сэрцы.