Казка пра Кацярынку, якая верыла ў лепшае

Аднойчы раніцай Кацярынка прачнулася ад гуку машын. Дзіўныя гукі раздзіралі ранішнюю цішыню маленькая французскай вёсачкі.
Кацярынка вандравала па вінаградніках, і напярэдадні, пачаставаўшы новы гатунак віна, вельмі салодка заснула.
Прачынацца раніцай было б не скаладана, калі б на вуліцы не было 05:47.
Кацярынка хацела піць. Аднак, не паспеўшы дайсці да кухні, яе спыніў моцны грукат у дзверы. Нехта крычыў "Адчыніце, паліцыя". Кацярынка толькі ведала слова "паліцыя", аднак гэтага было дастаткова, каб зразумець, што за ёй прыйшлі.

Далейшыя падзеі засталіся ў яе свядомасці нейкай мораччу. Аддзяленне паліцыі, рэнтгенскія здымкі, шпіталь, сон у пастарунку, нейкія людзі, якія размаўляюць з ёй на незнаёмай мове, вельмі шмат людзей, якія размаўляюць з ёй на незнаёмай мове. Яна нічога не разумее, і ёй проста хочацца спаць. Яе павекі становяцца ўсё важчэй, яна ледзь трымаецца на нагах. Яна падыходізць да мяккага ложку ў нейкім паліцэйскім пастарунку, які згубіўся сярод бяскрайніх палёў з віннай лазой. Ёй мрояцца сосны, ёй мроіцца бераг аквітанскай Атлантыкі. Ёй мрояцца тоны белага і мяккага, бы снег, пяску пляжаў Аркашона. Яна падае ў яго і раствараецца ў ім, каб прачнуцца.

Яна прачынаецца і спрасоння адчувае што яе выпускаюць на волю. Яна ўстае і ідзе, так да канца і не ўсвядоміўшы, што з ёй адбылося. Яна выходзіць, патрапляе пад ранішняе халоднае сонца. Яны сядае ў аўтобус з незнаёмым надпісам, які вязе яе ў невядомым накірунку.

Яна трывае выпрабаванне аўтобусам не болей за 10 хвілін і, гледзячы ў вакно, засынае. Каб прачнуцца. Побач. З чалавекам.

Гэты чалавек ёй расказвае нешта на ламанай ангельскай мове. Яны выходзяць разам з аўтобуса, ён праходзіць да туалетаў, каб пераапрануцца і выходзіць адтуль у смешных шортах. Яна не ведае яго імя. Яна проста хоча быць. Жыць і існаваць у гэтым свеце.

Ён праводзіць яе да пляжа. На вуліцы заўважна пацяплела. Лёгкае акіянскае паветра абдзімае яе плечы. Ён купаецца сярод высокіх хваляў, а потым бярэ яе за руку і яны бягуць да бліжэйшай станцыі па пракаце сёрфаў. Ён бярэ самы вялікі сёрф жоўтага колеру, які зліваецца з яго светлымі пасмамі. Бярэ яго пад паху і, трымаючы яе за руку, вядзе на пляж. Яна сядзіць пад сонейкам і сочыць за яго рухамі. А ён робіць усё, каб уразіць яе. Яна. Шчыра. Цікавіцца ім.

Цікава было даведацца, што будзе далей. Кацярынка ўрэшце ачомалася ад начных падзей. Было позна, але яны ўсё яшчэ сядзелі на беразе. Паветра грала бразготкамі, якія віселі над адным з прыбярэжных бараў. Гарэлі факелы ў далечыні. Яго светлыя пасмы выбіваліся з цемры і адлюстроўвалі бляклае святло, якое далятала да іх.
Яна ўрэшце ачомалася.
Дзе яна? Хто яна? Хто гэты чалавек побач з ёю?
Падсвядомасць пачала задаваць першыя пытанні. Чаму яна не ведае мясцовай мовы? Хто гэты чалавек побач з ёй? Чаму ў яе няма з сабой тэлефона?
Што з ёй адбывалася ўначы? Чаму яе затрымалі і дзе яна будзе сёння ночыць?
А белавалося незнаёмец усё актыўней і актыўней распавядаў пра свае захапленні.

Частка 2

Ішоў 14-ы месяц нашай экспедыцыі да планеты Лежн. Напэўна, самы цяжкі для мяне ў маральным плане. Калі я толькі даведаўся пра тое, што Моллі ляціць у гэтую экспедыцыю, я, шчыра кажучы, быў рады. Шчыра спадзяваўся, што яна знойдзе сабе там прывабнага пілота і пачне з ім новае жыццё. Але ліст ад Шэфа місіі мяне перайначыў усё і закінуў мяне на гэты карабель. Напэўна, усё ж была тут альбо нейкая хітрынка псіхолагаў, якія падбіралі экіпаж для місіі, альбо яны не ведалі, што мы з Моллі ўжо не былі разам. Не ведаю. Сутнасць у тым, што калі б яны спрацавалі нармальна, мяне б на гэтай місіі не было. Аднак маем. што маем.
Першапачаткова я думаў, што Моллі згубіла ўсялякі інтарэс да мяне. Як-ніяк нашыя адносіны разладзіліся яшчэ тады, калі я пачаў працаваць інжынерам у Мюнхене на заводзе беспілотнікаў. Ведаеце, сумная праца, сумныя вечары з жанчынай, з якой ніколі не было агульных цікаўнасцяў. Толькі па маладосці нейкая рамантыка, спатканні. Але толькі тое, што з узростам ужо не цэніш. Моллі не хацела станавіцца такой, якой я хацеў яе бачыць. І нават не рабіла спробаў, каб стаць больш як я. Мы разыйшліся. Яе праца вельмі важная ў сучасным свеце, аднак яна абмяжоўвае яе. Калі я размаўляў з ёй пра адкрыццё новых планет, пра новыя перспектыўныя галактыкі, куды б магло пераехаць чалавецтва, яна заўжды была не са мной у думках. Яна не хацела чуць гэтую маю рамантычную лухту пра тое, што не мае стоадсоткавай верагоднасці спраўдзіцца. Яна не такі чалавек. Калісьці я прапаноўваў ёй пайсці са мной у гурток па міжпланетных камунікацыях, на якіх мы распрацоўвалі мову, якую б магла дэкадаваць іншапланетная цывілізацыя, незалежна ад узроўню яе развіцця. Яна проста ішла ў бар, чытала часопіс "Касмічныя трэнды" і папівала ружовенькую вадкасць з пэўным адсоткам алкаголю, чакаючы мяне. Усё б добра, але гэта мяне раздражняла і кожны раз я злаваўся і пачынаў прычытаць на яе. Знешне гэта выглядала, нібыта я лаяў яе за няправільныя паводзіны ў дачыненні да мяне, але н падсвядомым узроўні я проста помсціў за тое, што яна ахмурыла мяне ў маладосці, Аб'ектыўна яна не пасавала мне. Хаця б з-за таго, што яна была чалавекам, які ходзіць у клубы. Я спрабаваў туды хадзіць, але з тых трох разоў удалым я лічу толькі той, пасля якога я сыйшоў дадому ужо ў 1 ночы, не чакаючы раніцы.
Мы розныя, але яна тут. Ужо больш за год. Я не хачу размаўляць з Моллі. Крыўдую і адгароджваюся ад яе. Але яна ўсё яшчэ спрабуе выйсці ў адносінах на сяброўства, якое на дадзеным этапе проста немагчымае. Ды й размаўляем мы толькі пра нейкія працоўныя моманты. Па інструкцыі Цэнтру касмічных даследаванняў мне трэба раз у дзень правяраць свае цягліцы, каб яны не гублялі свае здольнасці. Жыццё ў стане бязважкасці патрабуе пастаяннай фізічнай нагрузкі. А пасля кожнага занятку спортам, трэба правяраць ціск і пульс, а таксама кансультавацца з урачом.
- Дарма ты так, - пачала яна размову сёння.
- Што дарма?
- Мы былі сям'ёй, столькі гадоў разам, а ты нават не можаш са мной размаўляць  на роўных. Вечна псіхуеш.
- Мы больш не разам, Моллі. Таму не трэба тут. І я ўсё ведаю пра Джонсана з лётнага кіравання.
- Ну і што з таго, што ты ведаеш? Мы больш не разам, але трэба ж маць павагу да мяне. Мы не чужыя людзі.
- Не чужыя, але і не родныя. Таму не трэба перавіраць. Мы ніколі не былі блізкімі. Гэта была нейкая падлеткавая гульня. Проста фарс. Пустое, разумееш? Пераходны этап!
- Але ж ты калісьці казаў нешта пра каханне. А які ты быў шчаслівы, калі я сказала "так" на тваю прапанову?
- Што было, тое прайшло, - сказаў я і выйшаў з кабіны доктара.
Вось на такіх нотах былі нашы адносіны, калі чалавецтва было за крок да, напэўна, важнейшага касмічнага адкрыцця ў сваёй гісторыі. Здавалася б, як тонка пераплятаўся лёс усяго чалавецтва з лёсам яго прадстаўнікоў. І лёс адзінак падаваўся важней, бо тое лёс асабісты. А асабістае для нас заўжды бліжэй.
У такім, раздражнёным, крыху сумным і філасофствуючым стане я вёў карабель да Лежну, месца, дзе з добрай верагоднасцю магло існаваць жыццё.

Столя

Я хачу стварыць для нас свет
Дзе было б толькі снежнае мора
Дзе пад покрывам квецені цвет
Падглядаў бы праз снег на зоры

Ён бы бачыў усё адтуль,
Праз бялюткую цёплую столю
Ён бы грэўся, хаваўся ад куль
І не зведаў ніколі гора.

Ведай, квецені трэба няшмат,
Ведай, квецень без снегу можа
Я бы тым толькі быў рад,
Што снег квецені дапаможа.

Ўсё лагічна ў свеце тым,
Ды не ўсім зразумець гэта:
Снег, канешне, мог бы адзін,
Ды без квецені няма мэты.

Ці ведаеш, дзе ты адсутны?


Ці ведаеш, дзе ты адсутны?

Лятаюць па вакзалах птушкі,
Прамоклы парасон глядзіць у неба,
Паветра разганяе стужкі,
Якая, мне скажы, у іх патрэба?

Вакзалам неба поўнасцю закрыта,
Нікому непатрэбныя абвесткі,
Бамжы, бы галубы, чакаюць лета.
І сноўдаюцца людзі да ад'езду.

Пяшчотны вырай, летняю парою
Клапоціцца пра вашыя намеры
Здаецца ўсім, што там вось, за гарою,
І шчасце, і ўздым для веры.

Прабачце, краю, светлыя аблокі
З надвор'ем уплываюць за абшары.
І толькі ў сэрца закутках далёкіх
Захоўваеш пра шчасце сваю мару.

Нефар-мальчыкам-нефар-дзевачкам

Вітаю! Здаровы жывеш, як экзамены?
Здаваў, здаю і буду здаваць
І ніводзін не будзе завалены
Але ж піва ў Лунінцы пахлябтаць
Хочацца.
Вылячыцца ад, трасянскі конь, адзіночаства.

Надыходзяць пад гукі дзівосныя
Паведамленніцы
Колькі жыць будзеш гадоў, прайдзі тэст,
Ды ня вернецца
Час, марудна праседжаны за кантакцікам
Ты крычы-не крычы, будзеш плакаці,
Калі раптам адчуеш пах камунальшчыны,
Ды не ад добрае жыткі пачуеш
Крык начальніцы.




А сярод хаты завеецца дух кацятачак,
Што пазбавіліся ад сваіх фекалятачак.

Ды жыццё не гаўно, не смуткуйце там.
Жыць у кайф па Каржу -  выблядунчыкам.
А вось ты, так, вось ты, падыйдзі сюды.
Ты навуку вучыць маеш, выносіць прысуды
Ты юрыст, ёпамаць, а не блядзь несусветная
Ці журфакаўка гэткая сэрцам ранетная
Ты прачніся ўранку, як завуч сказала нам
Выпускны не запомніцца, бо вось ты не блявала там

Прачынайся, не спі, годзе блукаць у цемрадзі
Нахіліся, браток, паглядзіся ў калюгу наперадзе.
Колькі часу праводзіш, у думках сваіх пралятаючы
Над нябёсамі ўвесну сваю ў першамаечцы
Капітану ўслед крыкні "арыведэрчы, бля"
Ілюміна, счакай, Ў-нас-не-верачы
Тар-я Турунэн зноўку спяе сваю песеньку,
Але ж ты, нефармал, нос павесіўшы,
Пойдзеш блукаць у лес сівым волатам,
Колькі думак пасечана серпам, збіта молатам.

Сутарэнні

Здараецца, сусветы не сустракаюцца
Адзін ідзе сваёй дарогаю між ценяў
Другі яскрава ззяе ў свеце мітусьлівым
Ды не сустрэцца ім.
Ці то шляхі не тыя, ці то людзі не такія,
Але па сутнасці ў галаву можна ўбіць
Што заўгодна
Што каханне, блізкасць душ, агульныя погляды
На свет, на людзей, на што заўгодна, ды
Ніколі гэтая лухта не заменіць элементарных
Позіркаў, дотыкаў, размоваў і серыялаў ні аб чым
Калі элементарна назіраць за нечым разам,
Калі надакучваць адзін аднаму,
Цкавацца, бачыць розніцу ў поглядах на жыццё
Нікога не цікавяць твае пачуцці да нечага
Таму што балансаваць паміж думкамі справа марная
А ў рэальнасці ўсё неяк разбэшчана.
Але праблема ў тым, што губляецца плыня пачуццяў
Сярод засохлае пустэчы
Паўсядзённасці.
Рана ці позна ўвесь вір жаданняў спыніцца,
Застанецца мара пра светлую будучыню
Не для сябе. Для іншых. Бо свая спраўдзілася.
Але істотнымі вы ніколі для іншых не будзеце.
Бо на сонцы людскіх думак таемнае брудзіцца.
Калі ты выйдзеш аднойчы на вуліцу
І пойдзеш сутарэннямі мне насустрач,
Ведай,
Гэтаму не спраўдзіцца.

Рэквіем па рысі

Ты ведаеш, нешта не так.
На гэтай планеце, з людзьмі, што навокал
Не мецьме сэнсу той знак,
Калі з берагоў выйдуць рэчкі маркоты

Нічога не ведаць прасцей
Забыцца імгненна на ўсе хваляванні
Навошта нам здаўся той дзень?
Давай лепей скончым усе намаганні.

Імкліва нясецца ўвысь
Зялёным дыханнем адзінай планеты
У нябыт адзінокая рысь
Ад драпежнага грукату чырвані гэтай

І тут напаткае яе
І спыніць жыццё адзіным імгненнем
Чорная ліпкая слізь
І разам з ёй куля закончыць трымценне

І спыніцца раптам рух
Прыроднае постаці, крыві паланне
Ды толькі гудзенне мух
Пачне працаваць над знікненнем здані

Не стане раптам яе,
Тае, што жыла тут стагоддзямі, вечна
Прырода сумна пяе
Рэквіем страце сваіх паплечнікаў