Казка пра Кацярынку, якая верыла ў лепшае

Аднойчы раніцай Кацярынка прачнулася ад гуку машын. Дзіўныя гукі раздзіралі ранішнюю цішыню маленькая французскай вёсачкі.
Кацярынка вандравала па вінаградніках, і напярэдадні, пачаставаўшы новы гатунак віна, вельмі салодка заснула.
Прачынацца раніцай было б не скаладана, калі б на вуліцы не было 05:47.
Кацярынка хацела піць. Аднак, не паспеўшы дайсці да кухні, яе спыніў моцны грукат у дзверы. Нехта крычыў "Адчыніце, паліцыя". Кацярынка толькі ведала слова "паліцыя", аднак гэтага было дастаткова, каб зразумець, што за ёй прыйшлі.

Далейшыя падзеі засталіся ў яе свядомасці нейкай мораччу. Аддзяленне паліцыі, рэнтгенскія здымкі, шпіталь, сон у пастарунку, нейкія людзі, якія размаўляюць з ёй на незнаёмай мове, вельмі шмат людзей, якія размаўляюць з ёй на незнаёмай мове. Яна нічога не разумее, і ёй проста хочацца спаць. Яе павекі становяцца ўсё важчэй, яна ледзь трымаецца на нагах. Яна падыходізць да мяккага ложку ў нейкім паліцэйскім пастарунку, які згубіўся сярод бяскрайніх палёў з віннай лазой. Ёй мрояцца сосны, ёй мроіцца бераг аквітанскай Атлантыкі. Ёй мрояцца тоны белага і мяккага, бы снег, пяску пляжаў Аркашона. Яна падае ў яго і раствараецца ў ім, каб прачнуцца.

Яна прачынаецца і спрасоння адчувае што яе выпускаюць на волю. Яна ўстае і ідзе, так да канца і не ўсвядоміўшы, што з ёй адбылося. Яна выходзіць, патрапляе пад ранішняе халоднае сонца. Яны сядае ў аўтобус з незнаёмым надпісам, які вязе яе ў невядомым накірунку.

Яна трывае выпрабаванне аўтобусам не болей за 10 хвілін і, гледзячы ў вакно, засынае. Каб прачнуцца. Побач. З чалавекам.

Гэты чалавек ёй расказвае нешта на ламанай ангельскай мове. Яны выходзяць разам з аўтобуса, ён праходзіць да туалетаў, каб пераапрануцца і выходзіць адтуль у смешных шортах. Яна не ведае яго імя. Яна проста хоча быць. Жыць і існаваць у гэтым свеце.

Ён праводзіць яе да пляжа. На вуліцы заўважна пацяплела. Лёгкае акіянскае паветра абдзімае яе плечы. Ён купаецца сярод высокіх хваляў, а потым бярэ яе за руку і яны бягуць да бліжэйшай станцыі па пракаце сёрфаў. Ён бярэ самы вялікі сёрф жоўтага колеру, які зліваецца з яго светлымі пасмамі. Бярэ яго пад паху і, трымаючы яе за руку, вядзе на пляж. Яна сядзіць пад сонейкам і сочыць за яго рухамі. А ён робіць усё, каб уразіць яе. Яна. Шчыра. Цікавіцца ім.

Цікава было даведацца, што будзе далей. Кацярынка ўрэшце ачомалася ад начных падзей. Было позна, але яны ўсё яшчэ сядзелі на беразе. Паветра грала бразготкамі, якія віселі над адным з прыбярэжных бараў. Гарэлі факелы ў далечыні. Яго светлыя пасмы выбіваліся з цемры і адлюстроўвалі бляклае святло, якое далятала да іх.
Яна ўрэшце ачомалася.
Дзе яна? Хто яна? Хто гэты чалавек побач з ёю?
Падсвядомасць пачала задаваць першыя пытанні. Чаму яна не ведае мясцовай мовы? Хто гэты чалавек побач з ёй? Чаму ў яе няма з сабой тэлефона?
Што з ёй адбывалася ўначы? Чаму яе затрымалі і дзе яна будзе сёння ночыць?
А белавалося незнаёмец усё актыўней і актыўней распавядаў пра свае захапленні.