Цягнікі - лепшае месца, каб думаць. Але думаць не аб працы, не пра грошы... Думаць пра жыццё... Бо менавіта ў цягніку ўсвядомліваеш, што жыццё - гэта рух. Рух у нейкім напрамку. У цягніку, як і ў жыцці, ты рухаешся. Але ў цягніку, у адрозненні ад жыцця, ты дасканала ведаеш напрамак і месца назначэння. У жыцці няма радыёрубкі, з якой данясецца, куды і адкуль едзе цягнік.
Чалавек у жыцці быццам стаіць на вакзале горада, з якога можна паехаць ва ўсе канцы свету і па любым маршруце. І яму самому абіраць, куды паехаць.
Чалавек у жыцці быццам стаіць на вакзале горада, з якога можна паехаць ва ўсе канцы свету і па любым маршруце. І яму самому абіраць, куды паехаць.