Звычайны дзень, ды я губляю шчасце
Знянацку свет тваіх далоняў недзе знік.
Губляюцца імгненні, я ў пастцы.
Ад чалавека, якім быў я, толькі блік.
Жаданне марыць адышло заўчасна,
Ня мае сэнсу вырай, дзе ўскіпае кроў.
Куды вядзе палёт душы няшчаснай,
Куды паверне спрытны бег вятроў?
Ад хвалявання брудзяцца пачуцці.
Знікае месяц за туманамі нябёс.
Ёсць рызыка, што пачуцці атруцяць.
І правільны не намалююць табе лёс.
Кашмарны сон, трымценне кволых вуснаў
Нятлусны шрыфт, у цемры свет знікае
І вочы стомленыя больш не хлусяць,
А толькі з бляскам у табе ўтапаюць.