Знікненне

За першым снегам я пазнаю тваю постаць
Удалечы ідзеш ты да мяне
Усё ў жыцці здаецца такім простым,
І нібыта ляцім ў вышыні.

Насамрэч, ведаеш, усё складана,
За намі сотні нешчаслівых дзён,
А нам з табою вечна ўсяго мала,
І нібыта ў гэтым нейкім плён...

А што такое шчасце? Нам вядома,
Што недзе яно побач ля дваіх,
Калі жыццё выматвае да стомы,
А дом хавае ад праблем зямных.

А снег ідзе, за вокнамі завея, лісты клёну
Ахутаныя ў снежны цёплы плед,
І свет здаецца такім незнаёмым,
Калі на полі толькі твой яскравы свет.

Іду наперад, да цябе я крочу, ў безну,
І патанаю ў снежным белым шуме...
Два цені светлыя сустрэліся і шчэзлі.
А свет спыніўся на імгненне, каб падумаць.