Ці існуе наогул праўда?

Ці існуе наогул праўда
На тваёй маленькай планеце?
Хлусіць людзям у нас ня варта,
Тады сонца па-іншаму свеціць.

Ты ці хлусіш, ці кажаш праўду -
Варыянтаў насамрэч нямнога.
Калі праўду ты кажаш упарта,
Жыць у шчасці ты будзеш нядоўга.

Чалавецтва не любіць праўдзівых,
Асабліва, калі напрамую
Часам ветліва хлусіць паршывы,
Ён іначай наўпрост не існуе.

Колькі праўды забілі людзі,
Ды напелі хлуслівых спеваў?
Калі праўду няпраўдай марудзіць,
То прасцей вырашаць праблемы.

Але як вымяраецца праўда?
Не даюць за яе ўзнагароды.
Часам праўду хаваюць няпраўдай,
Ды далей ад нябёс адыходзяць.

Колькі праўды загінула ў войнах
Барацьбой патануўшы ў процьме,
Тых людзей, што ўжо несвабодны.
Але дыхаць яшчэ нібы хочуць.

Часам здзекліва хлусяць экраны
А ім вераць звычайныя людзі,
І трапляюць, нібы ў капканы,
Ды ўтапаюць у гэтым брудзе.

Паспрабуйце не хлусіць аднойчы -
Так, складаная гэта задача,
Але думаць не трэба двойчы,
Як цяпер ужо ўсё перайначыць.