Абуджэнне

Ці адгукнецца наша мова
На поклічы з вякоў мінулых
Ці вымавіш ты сваё слова
Гучна і велічна, так, каб усе пачулі?

Яскравай зоркаю заззяеш ты ў небе,
На небасхіле па-над Беларуссю,
Ці скончыш шлях свой ты ў гэтай глебе,
Паміж Расіяй, Польшчаю і Пруссю?

Званы звіняць па-над святой Гародняй
І стаіць гмахам каля пушчы вежа,
Калі я з жахам думаю, няўжо душы ніводнай
Не абуджаюць болей гукі Паланэзу?

Радзіму не любіць - сябе не паважаці,
Саромецца свайго - лічыць сябе нікчэмным,
Тут каласы заўсёды з песняй будуць жаці,
Пазбавіць бы зямлю ад каршуноў хутчэй бы.

Што забіваюць нашыя святыя рэчы,
Герояў, мову, душу беларусаў
І плёну ўжо не прынясуць пустыя спрэчкі,
Схавацца ад праблем - адзіная спакуса.

Няўжо не ўцямім мы, што трэба берагчыся
І верыць у сябе, яднацца, думаць разам
Яднаннем лепей жыць, праблемаў сцерагчыся,
Адзінствам гэтым пазбягаць паразаў.