Рэквіем па рысі

Ты ведаеш, нешта не так.
На гэтай планеце, з людзьмі, што навокал
Не мецьме сэнсу той знак,
Калі з берагоў выйдуць рэчкі маркоты

Нічога не ведаць прасцей
Забыцца імгненна на ўсе хваляванні
Навошта нам здаўся той дзень?
Давай лепей скончым усе намаганні.

Імкліва нясецца ўвысь
Зялёным дыханнем адзінай планеты
У нябыт адзінокая рысь
Ад драпежнага грукату чырвані гэтай

І тут напаткае яе
І спыніць жыццё адзіным імгненнем
Чорная ліпкая слізь
І разам з ёй куля закончыць трымценне

І спыніцца раптам рух
Прыроднае постаці, крыві паланне
Ды толькі гудзенне мух
Пачне працаваць над знікненнем здані

Не стане раптам яе,
Тае, што жыла тут стагоддзямі, вечна
Прырода сумна пяе
Рэквіем страце сваіх паплечнікаў