...

Гарэзліва заззяе з небасхілу промень
І прыйдзе  час, калі з табою мы
Сваім уласным назавемся імем
І будзем жыць у пошуках сваёй вясны.

Ты ззяй, абуджаны вяртання шчасцем.
Вярнешся - і зрабі ўсё вакол чысцей,
Тут на абшары будзеш людзей засціць
Ад неабходнасці хаваць надзеі ад завей.

Падалей

Ідзі падалей ад сусвету
Ляці праз сотні светлых зор
Уздыме рукі небяспека,
І будзе плакаць сэрца мор.

Ты з тых, хто ўецца над зямлёю
І кпіць з таго, хто там жыве
Навошта люд трызніць табою?
Навошта да цябе ідзе?

Ты з тых нямых ранішніх птушак,
Што не пяюць да часу пік.
Ніхто цябе не прыгалубіць,
І водар твой кудысьці знік.

Няма нідзе ніякіх знакаў,
Што выйдзем на абшару мы
І будзе снег трымцець над намі,
Як першы знак святой зімы.

Ты тая, што бяжыць да святаў,
Імкнецца здзейсніць свае сны.
Калі ляціш, ляці зацята,
Як над балотам туманы.

Балотны позірк паглынае
Мяне ў цемру чорных хмар.
Ідзі туды, дзе ўсё мінае,
Лаві святло гарэзных фар.


Білет

Мне не хапае часу на знаёмых
Мне не хапае часу нават на сяброў
Мне сумна, калі еду я дадому
І гэтак жа, калі вяртаюся ізноў.

Я вельмі доўга быў на адным месцы
І я не плачу - гэта ў горле ком.
Складана вырашыць, куды мне дзецца
Але я ведаць буду вечна, дзе мой дом.

Мне вельмі хочацца пабачыць штосьці,
Знайсці ту плынь, што пацячэ уверх
Забыцца на праблемы і зайздросці,
І супакоіць злосны часу бег.

Я вельмі свету ўсяму жадаю шчасця,
І хутка ўжо забуду, дзе шукаць,
Той позірк, што завецца "страстью",
Імгненне, што прыемна ўспамінаць.



Космас за табою сочыць

Завівае снежаня мастацтва,
А за аблокамі ляціць у высь
Марозны вецер і самотны дзень
А тое, што было пад сонцам
Заўсёды будзе толькі звацца
Вялікага сусвету адзіноцтвам
І гэтым часам вельмі хочацца забыцца
На тое, што адбылася на волі,,
Але зарыцца ў сугробе зданню
Не ўдасца вам ужо ніколі
Ты толькі сумнага настрою ззянне.
Ты вельмі на заход падобны -
Уешся быццам госць зусім не званы
Дрымота ўжо бярэ, такі самотны.
Забіся ў вугал, ада сну прачніся,
Забудзь пра тое, што адбудзецца навокал
Ты здань вялікага Парыжскага Нясвіжа
Вялікі лялек кіраўнік і усябачны сокал
Навокал стужкі і зямля,
Сусвет вялікіх продкаў
Ляці падалей, зорная мая,
Пакуль цябе не бачаць вочы.
Зямля, апошні раз зямля,
А далей космас за табою сочыць.




Пратоптанаю сцежкай

Старыя прыкрываюцца ўзростам.
Ім лепей думаць, што яны ўсё тое, што вакол
Прайшлі і ведаюць, як жыць наўпроста
І кажуць, што рабіць, і як сядаць за стол.

Жаніцца трэба, кажуць, крочыць далей.
Я з імі згодзен. Толькі вось пра сон,
Якім яны жылі усё жыццё і сталі
Ахвярамі сваіх пражытых дзён.

Яны ўсё ведаюць, а ты маўчы, заткніся,
І слухай тых, хто ўжо жыццё пражыў.
Усхамяніся, зразумей, прачніся -
Ці правільна ты ўсё заўжды рабіў?

Стары, ты сам заўсёды са шляху збіваўся,
Не ведаючы, што рабіць і як далей ісці.
Ты ведаеш і сам цяпер, раз памыляўся,
Дык значыць, што ты сам насамрэч жыў.

Ты ведаеш і як ісці, і як не памыляцца,
Але для кожнага абраны свой асобны шлях
Ты ведаеш, ісці і ўсяму здзіўляцца -
То шчасце, а не жыць як у гасцях.

Ісці пратоптанаю сцежкай - гэта тэж няпроста
Ды й крыўдна гэта, ведаць, як нам далей жыць.
Ідзі далей, мацней, расці з узростам,
Вучыся на чужых памылках шлях свой доўгі кпіць.

Жывіце шчасліва, але не так, як кожны.
Не кожнаму ў вушы грымне шчасця звон,
Не мроіць нам таксама аб жыцці няможна.
Глядзіце ў будучыню - гэта лепшы сон.



Я не лічу сябе літвінам

Я не лічу сябе літвінам.
Мой продак жыў сярод балот,
Вакол праходзілі жаўнеры
І нішчылі мой слаўны род.

Завеі лісця, ураджаі,
Гасцінны стол на шмат асоб,
Гасцям заўсёды дагаджалі,
І бераглі ў полі сноп.

Літва - не маці. Маці - воля.
Радзіма, поле, свой народ.
Ліліся песні ў наваколлі,
Садзілі хто і колькі мог.

І жыў народ сабе спакойна,
І жыў бы так яшчэ шмат год,
Але прыйшлі ў лясы жаўнеры
І пачалі нішчыць мой род.

Мой род доўга абараняўся,
Але ўжо амаль праз год
Прыйшлі яшчэ адны жаўнеры -
І зноў змагаецца народ.

Вякі змаганняў, зброі, сцягі.
Жыве народ сярод балот.
І не літвіны мы наогул.
Мы той змагарскі слаўны род.