Я не лічу сябе літвінам.
Мой продак жыў сярод балот,
Вакол праходзілі жаўнеры
І нішчылі мой слаўны род.
Завеі лісця, ураджаі,
Гасцінны стол на шмат асоб,
Гасцям заўсёды дагаджалі,
І бераглі ў полі сноп.
Літва - не маці. Маці - воля.
Радзіма, поле, свой народ.
Ліліся песні ў наваколлі,
Садзілі хто і колькі мог.
І жыў народ сабе спакойна,
І жыў бы так яшчэ шмат год,
Але прыйшлі ў лясы жаўнеры
І пачалі нішчыць мой род.
Мой род доўга абараняўся,
Але ўжо амаль праз год
Прыйшлі яшчэ адны жаўнеры -
І зноў змагаецца народ.
Вякі змаганняў, зброі, сцягі.
Жыве народ сярод балот.
І не літвіны мы наогул.
Мы той змагарскі слаўны род.
Мой продак жыў сярод балот,
Вакол праходзілі жаўнеры
І нішчылі мой слаўны род.
Завеі лісця, ураджаі,
Гасцінны стол на шмат асоб,
Гасцям заўсёды дагаджалі,
І бераглі ў полі сноп.
Літва - не маці. Маці - воля.
Радзіма, поле, свой народ.
Ліліся песні ў наваколлі,
Садзілі хто і колькі мог.
І жыў народ сабе спакойна,
І жыў бы так яшчэ шмат год,
Але прыйшлі ў лясы жаўнеры
І пачалі нішчыць мой род.
Мой род доўга абараняўся,
Але ўжо амаль праз год
Прыйшлі яшчэ адны жаўнеры -
І зноў змагаецца народ.
Вякі змаганняў, зброі, сцягі.
Жыве народ сярод балот.
І не літвіны мы наогул.
Мы той змагарскі слаўны род.
