Па-над паветрам ззяе светлы промень

Па-над паветрам ззяе светлы промень
Імгліцца воблакам асенні ветра свіст
Там дзесьці смак радзімы, пах далоняў
І ты, адзіная, чытаеш гэты ліст.

Ты хутка пойдзеш ад мяне кудысьці ўдалеч
Адчыніш шмат дзвярэй і знойдзеш ціш.
І збудзецца вялікае тваё жаданне:
Ты да сваёй заветнай мары паляціш.

Я буду дзесьці тут, я буду думаць
Аб тым, як ты жывеш, куды бяжыш.
І сярод безлічы людзей і тлуму
Мне раптам прама ў вочы паглядзіш.

Магчыма, сутыкнемся мы калісьці.
Не буду думаць пра цябе я ўжо.
Ты замужам, і дзеці у калысцы,
А у вачах я бачу тое, што было.

Была ты дзесьці побач і з усмешкай
Саромна ты глядзела на мяне
Гарбата і сябры, асенні водар свежы
Мінулі неўзабаве тыя ўжо гады.

Пакуль сярод натоўпу мімаходам
Падумаеш, ці не вярнуць успяць
Ту маладосць, што збегла год за годам
Туды, дзе ўсе світанкі будуць сустракаць.

Ты пойдзеш далей, раптам азірнешся
Пастой, спыніся, не, няможна так
Ускалыхніся, часу бег, прашу вярні нас
У тую маладосць, падай кахання знак.

Краіна белых ветразёў

Вакол маруднага сусвету ляціць вялізны карабель
Ён гоніць хмары-краявіды падалей ад людскіх вачэй
Ляціць забруджаны праблемай, адзіным духам ён мігчыць
Там лёгка, дзесьці у нябёсах, там Бог, там шчасце, добра жыць.
Але не проста быць адзіным сярод вялізных караблёў
Усе плывуць к сваёй айчыне, а наш не мае берагоў
Ён сціплы і марудна цягне народа ношу ён свайго
Але няма куды дзявацца - краіны той няма даўно.
Вялікі і няшчасны путнік, куды дзявацца, што чакаць?
На воле ён, ён непадкупны, краіну ён плыве шукаць.
Але няма куды прыдбацца - няма нідзе тых берагоў,
Дзе будзе ён героем звацца, дзе будзе жыць ён сто вякоў.
Краіна ёсць, краіна шчасця, краіна-пошук у яго
Плыве і шчасліва дабрацца жадае тым, хто ўжо знайшоў.
Няма краіны, ёсць праблема. Няма ні шчасця, ні сяброў.
Ляціць-плыве, пяшчотна вее. Краіна белых ветразёў.



Гародня

Па-над усхонам сініх рэчак
Цячэ ў маркотным ззянні сонца
Сярод краіны людскіх спрэчак
Рака Нямон такі бясконцы
Там у абшары сярод хмар
Жыве крывёю нашых продкаў
Адзіны добры гаспадар
Сярод удараў людскіх плёткаў.
Уецца полымя сусвету
І спіць на беразе мастак
Той, што малюе незаметна
Вялікі і цьмяны абшар
Праходзяць вёрсты валацугі
І плоцяць кожнаму таму,
Хто будзе ім расказваць, людзям,
Аб тым, што была ў даўніну.

Паратамей

Зацятага ззяння звычайны зайздроснік
Прайшоўся па тварах асоб пераможных
Прыехаў да нас з незвычайнай эпохі
Радзімы прыслужнік з далёкай дарогі
Стаіць пасярод адзінокіх вакзалаў
Пасланнік багоў, супраціўнік вандалаў
Ён выйшаў за дзьверы сталіцы вяртання
Стаіць бы на ростанях дружбы кахання
Ён поўз духам гліны і паратамеі
Жыццё, бо вакол толькі жудасьць і змеі
Ён выйшаў з нізін тых далёкіх галакцік,
дзе попалзень стравы рабіў быццам такцік
Вайны, што згубіла сваю перамогу
Наперад, да Бога, наперад, да Бога
Грыміць і бяжыць, па шчыту і з мячом
Ён той, хто ўсё страціў, спаліўшы свой дом
Там дзесьці і месяца свет на зямлі
Там шмат перамог, там дзе ззяюць агні
Ён робіць і паліць нячыстага дух
Агні перамогі, ад бруду распух
Ляціць над зямлёю анёлаў сусвет
А дзесь за вакном свет далёкіх планет.