Білет

Мне не хапае часу на знаёмых
Мне не хапае часу нават на сяброў
Мне сумна, калі еду я дадому
І гэтак жа, калі вяртаюся ізноў.

Я вельмі доўга быў на адным месцы
І я не плачу - гэта ў горле ком.
Складана вырашыць, куды мне дзецца
Але я ведаць буду вечна, дзе мой дом.

Мне вельмі хочацца пабачыць штосьці,
Знайсці ту плынь, што пацячэ уверх
Забыцца на праблемы і зайздросці,
І супакоіць злосны часу бег.

Я вельмі свету ўсяму жадаю шчасця,
І хутка ўжо забуду, дзе шукаць,
Той позірк, што завецца "страстью",
Імгненне, што прыемна ўспамінаць.