Ідзі падалей ад сусвету
Ляці праз сотні светлых зор
Уздыме рукі небяспека,
І будзе плакаць сэрца мор.
Ты з тых, хто ўецца над зямлёю
І кпіць з таго, хто там жыве
Навошта люд трызніць табою?
Навошта да цябе ідзе?
Ты з тых нямых ранішніх птушак,
Што не пяюць да часу пік.
Ніхто цябе не прыгалубіць,
І водар твой кудысьці знік.
Няма нідзе ніякіх знакаў,
Што выйдзем на абшару мы
І будзе снег трымцець над намі,
Як першы знак святой зімы.
Ты тая, што бяжыць да святаў,
Імкнецца здзейсніць свае сны.
Калі ляціш, ляці зацята,
Як над балотам туманы.
Балотны позірк паглынае
Мяне ў цемру чорных хмар.
Ідзі туды, дзе ўсё мінае,
Лаві святло гарэзных фар.
Ляці праз сотні светлых зор
Уздыме рукі небяспека,
І будзе плакаць сэрца мор.
Ты з тых, хто ўецца над зямлёю
І кпіць з таго, хто там жыве
Навошта люд трызніць табою?
Навошта да цябе ідзе?
Ты з тых нямых ранішніх птушак,
Што не пяюць да часу пік.
Ніхто цябе не прыгалубіць,
І водар твой кудысьці знік.
Няма нідзе ніякіх знакаў,
Што выйдзем на абшару мы
І будзе снег трымцець над намі,
Як першы знак святой зімы.
Ты тая, што бяжыць да святаў,
Імкнецца здзейсніць свае сны.
Калі ляціш, ляці зацята,
Як над балотам туманы.
Балотны позірк паглынае
Мяне ў цемру чорных хмар.
Ідзі туды, дзе ўсё мінае,
Лаві святло гарэзных фар.