Маўчы, спыніся і ляці

На гэтым час дваіх спыніўся назаўжды.
Мы крочылі ў бездань, за рукі трымаўшысь,
Яна ў яго пытала "Нас вядзеш куды?
"Скажы, куды ідзем?" на дыбачкі прыўзняўшысь.

Ён моўчкі йшоў усё жыццё, да сівай барады,
Нібыта маючы ўладу над сусветам,
- Куды прывёў ты нас, мой любы, дарагі?
- Да бездані, куды ляцець нам мэта.

- Ды сэнс ляцець, калі мы хочам жыць? -
Яна скрозь слёзы ледзьве прамаўляе
- Маўчы, я ведаю, нашто тут дождж імжыць, -
Ды толькі ёй слязінкі прыбірае.

Мы крочылі з табой праз тыя гарады,
Дзе нас ня бачылі, дзе нас не заўважалі,
А ў бездань нам ляцець настаў час, толькі мы
Баімся, што тут нешта пакідаем.

Навошта ты пакінула свае гады
Над горадам сумлення і маркоты?
Навошта мы вырошчвалі сады,
Няўжо, каб нас дваіх пазбавіць адзіноты?