Сярод лесу дрымучага сівы выў вецер,
Губляўся падарожнік між снягоў.
Ён крочыў да сваёй светлай мэты,
Ды раптам згубіўся ізноў.
Паміж халоднае пушчы няпролазнай,
Раніцы ён дачакаў,
А ўдзень светам сонца разрэжа ваколіцу,
Ды ў бітву пойдзе метал.
З-за лесу вылазяць пачвары, не ўцяміўшы,
Што тут чакае іх смерць,
Наш падарожнік, дзідай ударыўшы,
Борацца, нібы мядзведзь.
Рыцара выглядам спужаны ворагі
Грэбуюць у бітву ісці,
Гушчар шамаціць, толькі гойдаюць пролазы,
Наш падарожнік жывы.
Надоўга пачвары запомнілі волата,
То быў магутны ліцвін.
Доўгія пасмы, барада нібы з золата,
У лесе ён воін адзін.
