Каму?

Істотным зрухам абрынуўся ледавік,
Сярод імгненняў часу долу паляцеў
Праменьчык. А недзе скалалаз узяў і знік,
Пад шоргат-звон ільду ды міргаценне

Сонца. За снегам не пабачыці яму.
Такі пустынны свет стаў без яго памкнення.
Каму на гору ўжо далей ісці, каму?
І зорныя з вяршынь здымаць імгненні?