Неістотнымі. Становяцца ўсе падзеі.
Сумневы хочуць волі. Сярод спеву птушак
Адкрыюцца імгненні шчасця, подых летуценняў,
А ты збяжыш у цемру полымем асеннім.
Якія зорныя ў небе былі ночы,
Калі з табой глядзелі ў пустэчу цемры,
Анёл у момант той па небе крочыў.
Ад чорных зданяў ён цябе схаваць хацеў, ды.
Ды раптам ты згубіўся сярод чорных думак,
Абразіўшы ўсіх, хто быў сярод натоўпу,
Як проста нам тады было з табою мучыць
Сваімі думкамі людзей, сваёю песняй звонкай.
Сярод натоўпу былі простыя пачуцці
Ды вера ў тое, што прад імі шчасце,
Ды чорнай бурай пранясліся годы,
Забіўшы той натоўп нянавісцю-нянасцем.
Кульгалі годы, брылі ў небе зоры,
Каторы раз хаваючы ад іншых усе сэнсы.
А нам хацелася пайсці ў горы
Пад гук гітары з смакай M&M's'у.
Адчуць настрой зямлі і подых ветру,
Развесці вогнішча запалкамі ў сэрцы,
Няхай згарае ў юнацкім сэрцы бруд той,
Які мы бачылі і адчувалі ў чалавецтве.
Няхай згараюць полымем яскравым тыя рэчы,
Што труцілі зямлю, кідалі ў "вырай" птушак,
Якія думалі, што трэба ўсляпую і ўнямую
Падалей ад зямлі ад тае ў бездань рушыць.
Цяпер і ўсляпую і ўнямую,
Яны ўдалечыні, нібыта кацяняты, блудзяць.
І ўжо не вернеш іх, яны ўжо ні ў якую
Назад ну ні за што не будуць рушыць.
Такія людзі ўжо пайшлі ў свеце,
Што ім не трэба родныя мясціны,
Даўно ім сонца там, за гарызонтам лепей свеціць,
Ды ўжо няма любові да краіны.
Такія ўжо істоты глабалізмаў,
Сыходзяць прэч, у свет такі вялізны.
Ай малайцы, канешне, здані-чалавекі,
Валіце нахер, вам не трэба сэнсы.
Пакінуць гнёзды, і пайсці па свеце.
Канешне, гэта ж так прывабна і ўсцешна!
Для вас там сонейка прывабней свеціць,
А сэрца грукае ў разы магутней,
Але які вам сэнс быць спажыўцом пустэчаў
Ідэй чужых, чужых ідэй атрутных.
Вы, хто ўжо з'ехаў, іншыя ўжо птушкі,
Ужо ў іншыя месцы хочаце вяртацца,
Вы ўжо згубілі, поўнасцю забылі,
Ды вам прыемней у бездані губляцца.
Жывіце, можа, раптам прыйдуць успаміны,
Але вярнуўшыся, ужо вас не пазнаюць
Вашыя цёплыя юнацтва перамены
На поўную жыццё на іншы шлях перастаўляюць.