Без варыянтаў

Не пакідаеш варыянтаў мне, маё каханне,
Адзін раз знайшоўшы, не страчу ніколі
Твой позірк, які так чароўна трымае
У пастцы сваёй увесь свет навакольны.

Навошта пусты недарэчны праменьчык,
Далёкіх мігценне пустэльных вясёлак?
Пяшчота ў душы, а на сэрцы трымценне -
Не трэба сумневаў, мой вечны анёлак.

У нас будзе шчасце, трываць бы за руку
Цябе сярод цемры, ды над небасхілам,
Над горадам мроі забыць пра пакуты,
Якія, хутчэй за ўсё, разам адхілім.

Нашто ўсе песні, калі з цішынёю
Мы можам адчуць разам нашае неба,
Навошта таптацца над бруднай вадою,
Калі мы ўжо ведаем - разам быць трэба.