Колькі часу ўсё ж такі патрэбна,
Каб аталіць нам смагу да прастору,
Каб зведаць пра сусветныя крыніцы,
Ды ластавак вярнуць усіх дадому.
Лісты, шматкроп'е - гэта нам не трэба,
Рэальнасць кружыцца ў маім паветры.
У словах сэнс маіх шукаць дарэмна,
Калі не ведаеш, адкуль нам шэпчуць ветры.
Чырвонай стужкаю нам ззяе ў вокны.
Асенні ліст пакрыецца снягамі,
А чалавецтву трэба б разам змоўкнуць,
Падумаць, ды пачаць спачатку.
Напэўна, знакі, стужкі, мары,
Пустыя без твайго кахання.
Калі са смуткам мы глядзім на твары,
Не ўзнікне добрага ў іх жадання.
А чалавек істота са спакусай,
Яму цікава ведаць, што там далей,
Ды здагадацца ці неяк падслухаць,
Што нас чакае там, за часу краем.