Пра шум і яго адсутнасць

Шум сыйшоў. Я застаўся адзін у пакоі.
У галаве цішыня звонам льецца.
Голас сарваўся, ды й сэрца ўжо мроіць
Пра сон, ад якога нікуды не дзецца.

Я прыпыню думкі аб адпачынку,
Ды уздымуся ў іх да нябёсаў,
Праўда, я ведаю, трэба ўчынкі
Замест пустых словаў, каб змяняць лёсы.

Часам нянавісць людзей пакрывае,
Думкі іх топіць у багне шалёнай,
Як жа прасцей бы было ў адчаі
Разам шукаць вырашэння і плёну.

Куды ж вы сыходзіце, простыя сэнсы,
Не, трэба нешта знайсці не такое
Верыш, не трэба мне бітыя сэрцы,
Горкія слёзы й няшчасце пустое.

Стома мяне ўжо да мора выносіць,
Лодка мая ўжо ў сны адплывае,
Колькі ж я часу не думаў аб лёсе?
Колькі гадзін я пра нас разважаю?

Не, не спыняй думаць што сабе хочаш,
Верыць, быць можа мне гэта патрэбна,
За твае пачуцці мне неяк трывожна,
Што калі гэта ўсяго толькі цемра?

Што калі ў гэтым сусвеце ўтапаеш,
Ды з кожным крокам складаней вяртацца,
Што калі шчасце сваё ты губляеш,
Каб злавіць шанец і мне спадабацца?