Цёплым ветрам падзьме ў валасы,
Разбудзіць цябе ззяне позняй ночы,
Адчуецца трывога на душы,
І раптам ты расплюшчыш свае вочы.
Куды імгненне вас нясе цяпер?
Якія гарызонты бачыце і сніце?
На нейкі дзіўны для мяне манер
Ты ўспрымаеш ззянне на арбіце.
Мы так далёка, нібыта гады
Патрэбны, каб сабрацца разам,
А раптам свет вядзе нас не туды,
Падманвае і хоча нам паразы?
Уночы гульні зорак за вакном
Як быццам здзекліва нас вабяць звонку
Калі жыццё хаваецца за сном,
Патрэбна ўжо перагарнуць старонку.