зляціце ў нябёсы, у цемру аблокаў
ўсе думкі, што наш забіраюць спакой
што давяць на нас, навісаюць звысоку
і сон наш змываюць нячыстай вадой.
адчай, запусценне, пустэча, трымценне
кволай лістоты, што падае з дрэў
ты ў такім стане застанешся ў цені
пачуццяў сваіх пад асенні напеў