Я знікаю. Насамрэч - сыходжу, злятаю
З тых краёў канчаткова, дзе я нарадзіўся
Да вялікага, светлага, цёплага краю,
Дзе сусвет на цябе і мяне падзяліўся.
Мне чамусьці не хочацца думаць аб іншым -
Толькі мы, толькі разам за табой назаўсёды.
Я сябе адчуваю з мясцін гэтых знікшым,
Заставацца няможна, застацца нязгодны.
Ад вачэй маіх прэч, прэч ад сэрца, пара ўжо
Нам квіткі набываць з дэстынацыяй "Старасць",
Дзе мінулае ў думках застанецца праўдай.
Аб сапраўдным жыцці колькі можна ўжо марыць?
Ды няхай гэта сумна, бадзяцца без сэнсу,
Адчуваць сябе лісцем нікчэмным у ветры,
Як напоўніць жыццё сваё сутнасцю, зместам,
Я ўжо ведаю, шлях свой трымаю на сэрцы.