Такі просты дзень ні аб чым,
Узлятае і падае долу
Ліст асенні, становіцца цень
Такім чэрствым, пустым, незнаёмым.
За аблокамі месяц лунаў,
Пад аблокамі лісце ляцела,
Да пажоўклых восеньскіх траў,
У той момант жыццё занямела.
І як быццам чакае зямля,
Калі птушкі ўжо зваляць адгэтуль,
І пакрыецца снегам ралля,
Ды ўзвысіцца сонца ў небе.
Адчуванне Раства пакрысе
Да цябе і мяне ўжо прыходзіць
І, здаецца, пустая зямля
Нас як быццам бы з розуму зводзіць.
Такі белы, халодны, пусты
Боль адчаю аб тым, што магло быць
І аб чым толькі думаеш ты,
Калі ў садзе лісты карагодзяць?