Зусім хутка наступіць момант,
Калі ты апынешся ў натоўпе
Ён пачне крочыць у бездань,
А ты будзеш маўчаць і ісці.
Зусім хутка настане момант,
Калі ты не зможаш прачнуцца
І адасобіцца ад настрою масы,
Пазбавіцца аковаў грамадства.
Зусім хутка наступіць момант,
Калі будзеш ты есці нафту,
Запіваць яе настойкай салёнага мора,
І паміраць ад чыстага паветра.
Зусім хутка настане тое імгненне,
Калі будзе ўжо позна вяртацца.
Вяртацца ў светлае "учора",
Дзе было ўсё такім зялёным.
Зялёным, як райскі сад,
Які вырасцілі твае продкі,
Які ты пакінуў, які табе стаў непатрэбны,
Бо ты вырашыў, што ў жыцці ёсць
Больш важныя рэчы.
Вучоба, праца, а на райскі сад тваіх продкаў
Табе няма часу. Ды і навошта
Губляць сілы на тое,
Што не прынясе грошаў?
На тое месца, дзе ты мог быць шчаслівы.
Райскі сад, выгадаваны на тваёй зямлі,
Рукамі тваіх продкаў.
Спыніся, навошта гэтыя сумныя думкі
Аб тым, што магло бы быць?
Але гэта. Словы душы. Словы,
Якія ты баішся ўспрыняць як настаўленне.