Мастаку

Прачніся, верасень, у вечным сне ты,
Пад парасонам восені дажджом апеты,
Такі нявольны, верасень, такі далёкі,
На холадзе асеннім марасяць аблокі.
Звычайны, просты, яблыкам у садзе,
Са сваім сумам да мяне падсядзе,
Раскажа пра жыццё, падзеліцца думкамі,
Такі ж, як я, адчуе дождж рукамі.
Забудзе пра праблемы і чаканні,
Пустыя, вечныя, зямныя спадзяванні,
Залье віном пустым, паўкрывіста-чырвоным,
А райскі сад ужо зусім і не зялёны,
Цяпер астыў, забыў, прашу я прабачэння,
Што не званіў, не думаў пра яго з'яўленне.
Партрэт размыўся кроплямі атруты,
Вярнуцца ўжо на дрэва не магу. Ты.
Незнаёмым. Мастаком. Застаўся.