Сон

Пустая ноч. Грукат Сэрца. Вар'яцтва.
Сон не прыходзіць. Блукае. Згубіўся.
Вуліцы думаюць, чым бы заняцца.
А ты зараз не спіш, сон твой недзе ўтапіўся.

У глыбіні ціхіх рэчак. У часе. У ценях.
Што гэтаксама па свеце блукаюць.
Сон твой зубіўся, гукае імгненне.
Ды тваё шчасце зямное шукае.

Ён  паляцеў праз нябёсы, аблокі.
І разглядае, як мапу, планету.
З зоркамі ён у адным карагодзе,
Вальсы ён водзіць з маленькай каметай.

Сон адыходзіць. Прыходзіць. Знікае.
Зараз ён знік, я ў экране ўтапаю.
Вокнам маім вецер распавядае
Тое, чаго мы ніяк не спазнаем.