Акіяны думак раз'ядаюць шчасце,
Восеньскія здымкі робяць час маркотным
І халодным ранкам адыходзяць здані
Ў свет адвольных сказаў, вельмі неістотных.
Адчуваць пяшчоту сонечнага ранка,
Летуценні спеваў кінутых навокал
І чамусьці зараз вецер мне спявае,
Свет такім маленькім нам здаецца збоку.
Страціў час наогул, і не веру ў цемру
Ноч трамваем ціхім адвязе да ложка
І чамусьці шэпча ў вушы сябар кожны,
Што трымаць няможна - сапраўды, навошта?
Не бывае гэтак, у жыцці сапраўдным,
Ні на што не здатны чалавек без мэты.
Але кожным ранкам ён шукае праўду,
І шукае шчасце па сваіх прыкметах.