Летні цень

Ты не ведаеш, не думаеш, забыла,
Што ў жыцці бывае нешта болей,
Чым аблокі, вецер і самотны
Дзень асенні, брыдкі і бязвольны.

Чым звычайна бавіць час размовай,
І губляцца ў словах сваіх сумных,
Не лічы ўсё ў жыцці істотным,
І пазбаўся "адзінокіх" думак.

Часам, ведаеш, не трэба клапаціцца,
Трэба быць за межамі праблемаў
Прачынацца пад жыццё, і сніцца
Тым, хто ў думках вее снегам белым.

Бесклапотна праляцела лета,
Ды аблокі наганяе восень
Час ад часу прачынацца трэба
Бо ў сноў кахання не папросіш.

І навошта табе думкі ў неба?
Ці ты думаеш, што ўсё бясследна?
Мы не знікнем, нам застацца трэба.
Лёс цячэ ў далоні стужкай бледнай.

Я не ведаю, куды ідзем мы
І што будзе праз гады-імгненні
Часам проста жыць у летнім цені
Надакучыла-абрыдла-вяр'яценне!