А ведаеш, нічога мне не трэба,
Такія зоркі сярод цемры разразаюць неба,
Ляціць праз зоры вецер нашага кахання
Не трэба мне ні слова пра чаканне.
Такія зоркі над зямлёй ляцяць
І словы з вуснаў так не хочацца зрываць,
Такія словы, што ніколі не пачуць,
І думкі, што ніколі да цябе не прыйдуць.
І ведаеш, не трэба пра каханне,
Пра тое вечнае, што табе ну ніяк не трэба.
Бо словы у пустэчу паляцяць,
І словаў плыню ўжо нікому не стрымаць.
Не трэба словаў, сэнсу, думак,
І рыфма тут не ў тэму, бо праз лета
Птушыны крык з нябёсаў не спазнаць,
Не зразумееш ты, што ад жыцця табе патрэбна.
Пустыя словы, вершы і радкі
Нікчэмныя пачуцці, думкі, абяцанкі,
Ай, што магу табе я тут сказаць?
Час спяваць песні роднай калыханкі.
Навошта? Нельга так прыўзняць
Значэнне словаў, выразаў, пачуццяў
Трымценне ветру, валасоў, ды спяць
Твае пустыя, лета, пацалункі.