Канкрэтыка

Канкрэтыка, прашу, прыйдзі,
Цябе чакаць магу я вельмі доўга
Зрывае вецер рэчак берагі
І рвецца неба ў космас цёмны.

Абстрактныя пачуцці, колькі можна
Чакаць, пакуль прачнешся ты,
Канкрэтыка мая ў жыцці,
Я буду думаць, дзе цябе знайсці.

Адзіны вечны, правільны, праўдзівы
Такога не бывае ў прыродзе
Канешне, верыш пустым словам ты
Ці верыць - то даніна модзе?

Зрываецца апошнім ледзяшом
Твая зіма, твае снягі і сцюжы
Быць можа, гэтыя сляды
Цябе закруцяць у абдымках дужых.

О, шчасце, дзе цябе знайсці,
Быць можа, ты хаваешся паблізу
Але снягі, вы дзе, мае снягі
І вецер з неба, што зрывае берагі?