Спакуса вітае ў паветры
Спякотна і горача ў небе.
Хадзіць па пяску непрыкметна,
Ступаць па распаленай глебе.
Я вельмі баюся згубіцца
У гэтым надвор'і паўднёвым
У гэтым паветры ўтапіцца
І стаць для цябе паўсядзённым.
Баюся я стаць непуцёвым
Абдымкамі жыць штохвіліны
Збівацца са шляху ў будзённасць,
І фарбу наносіць на вілы.
Я вельмі пакутую ноччу,
Знянацку калі прачынацца,
Каб ехаць у шлях свой у змроку,
Ў дарожных агнях растварацца.
Чакае наперадзе нешта?
Ці проста ўсё будзе знянацку?
Баюся я стаць проста пешкай.
Баюся са шляху збівацца.