Частка 1.

Праз радыяцыйны выпраменьванне да нас даносіўся шум планеты, да якой падлятаў наш карабель. Звычайна, у такія моманты гук майго сэрца перакрываў усе іншыя. Але ў гэты раз мой рухавік спяваў ва ўнісон з круглай плямай, якая ўсё большала ў экране агляднага пункту касмічнай махіны. Здавалася, гэтая планета тоіць нешта такое, што надасць сэнс майму жыццю, дапаможа раскрыць усе таямніцы сусвету, здзейсніць усё тое, што мог уявіць толькі ў марах.
Чалавек, які сядзеў у суседняй кабіне і назіраў за набліжэннем, быў малады пілот, які ні разу не лётаўшы, даслужыўся да трэцяга разраду касмічных інжынераў. Гэта быў першы ягоны палёт, але назіраў ён за ім неяк абыякава. На ягоным твары чыталася нейкая бездапаможнасць, як быццам нешта трывожыла яго, не давала спакойна дыхаць і атрымліваць асалоду ад вандроўкі.
Я ўзгадаў пра сваю першую касмічную адысею - гэта было 17 гадоў назад.
Я быў яшчэ толькі 16-гадовым юнаком, якога бацька ўзяў паказаць, дзе і як ён працуе. Кіраўніцтва даведалася пра мае выдатныя інжынерныя здольнасці праз Інжынерную акадэмію, таму дазволіла мне адправіцца ў палёт разам з дасведчанымі сталымі пілотамі. Казалі, што для студэнта няма нічога лепшга, чым паўдзельнічаць у сапраўднай касмічнай экспедыцыі, хоць тая была і зусім не далёкай. Мы лёталі на Месяц на двухтыднёвы агляд паверхні з мэтай вывучэння падглебавых пластоў. У тоё далёкі 2038 год праводзілася падрыхтоўка да пабудовы падземнага горада на Месяцы. І для гэтай мэты была адпраўлена геалагічная экспедыцыя, каб знайсці перспектыўную кропку для пабудовы горада. Мой бацька быў простым інжынерам карабля, і ў яго ўваходзіла сачыць за тым, каб наш "Moon-challenger-1" даляцеў да месца. У мае задачы ўваходзіла дапамагаць бацьку ў гэтым. Не ведаю, якім цудам я тад трапіў у гэты экіпаж, але досвед першага палёта паскорыў маю касмічную кар'еру: ужо праз год пасля гэтай місіі я заўчасна здаў выпускныя экзамены і атрымаў сваю трэцюю лётную ступень. Праз год я працягваў місію па засяленню Луны, ужо займаўся дастаўкай на спрадвечны спадарожнік Зямлі будаўнікоў і матэрыялы. Падземны горад на Месяцы быў завершаны ўжо праз тры гады. Маё званне павысілі да максімальнага. Здаецца, не было больш дасведчанага, чым я, пілота на Зямлі. Калі выбіралі, хто першым будзе жыць у лунным горадзе, я быў у першых радах на засяленне. Разам са мною туды сялілі самых заможных грамадзян сусвету. Канешне, я могу забяспечыць сябе ў фінансавым плане на некалькі жыццяў наперад, але тыя людзі, якія сталі маімі суседзямі, амерыканскія, рускія, нямецкія мільярдэры, напэўна, паздзекваліся б з мяне, даведаўшыся пра стан майго банкаўскага рахунка. Я пражыў на Луне, працуючы інжынерам, 3 з паловай гады. Я рэмантаваў караблі, якія займаліся перапраўкай людзей з Зямлі і на Зямлю. Засяленне Луны ішло хутка. Неўзабаве, пачалі будаваць яшчэ адзін падземны горад. Але будаўніцтва замарудзілася, бо, здаецца, усіх самых заможных людзей, ужо і так перавезлі на Месяц, а сродкаў тых зямных мільярдэраў, якія засталіся на Зямлі, ужо не хапала. Таму будаўніцтва часова прыпынілі.
Мне надакучыла жыць на Месяцы, надакучыла працаваць інжынерам. Мая каханая вельм іняўтульна адчувала сябе на Месяцы. Таму мы вырашылі вярнуцца на Зямлю, а жыллё на Месяцы здаваць у арэнду касмічным турыстам, якіх прыязджала ўсё больш і больш.
На Зямлі жыццё не заладзілася. Працаваць інжынерам надакучыла. З Моллі я ўжо быць не мог, таму вырашыў з'ехаць ад яе пастаянных наездаў на мяне. Мне хацелася распачаць новае жыццё. Я пераехаў у Лондан, дзе прыпрацоўваў выкладчыкам інжынерыі касмічных судоў. Павольны лад жыцця мне хутка надакучыў. Ледзь адпрацаваўшы адзін семестр, я ўжо пачаў шукаць іншую працу. Патэлефанавала Моллі. Яна вельмі выбачалася за свае паводзіны. Яна расказала, што яе ўзялі ўрачом на касмічны карабель, які адпраўляецца ў суседнюю сістэму да планеты Лежн у пошуках формаў жыцця. Касмічны робат-вандроўнік, які займаецца вывучэннем гэтай сістэмы, здаецца, высветліў, што на планеце Ленж, можа існаваць жыццё. Я быў вельмі рады за яе і вельмі злаваўся, што маруджу свой час, працуючы выкладчыкам. А мае лётныя навыкі нікому не патрэбныя. Лётаць ад Зямлі да Месяца цяпер умелі нават першакурснікі лётных акадэмій. А ў новыя сістэмы лётаць мне не прапаноўвалі. Я павіншаваў Моллі, сказаў, што выбачаю яе, пажадаў поспехаў на новым месцы працы. А сам пайшоў у свой кабінет, наліў сабе кубачак віскі. Цеплыня разбеглася па маім целе. Я адкрыў томік дзённіка свайго бацькі і пачаў чытаць, як ён рабіў першыя крокі ў касмічнай справе. Прачытаўшы некалькі старонак, я паклаў дзённік ў шафу. Па праўдзе кажучы, я вельмі зайздросціў Моллі. Новае месца працы, новы выклік у жыцці. А я тут, сам-насам з бутэлькай віскі.
Раздаўся тэлефонны званок. Хутчэй за ўсё гэта быў дэкан з універсітэта, які ўсё намагаўся павялічыць колькаць маіх працоўных гадзін. Мне настолькі абрыдла выслухоўваць яго пахвальбу пра мае былыя заслугі, што я не стаў адказваць. Тут я адкінуўся на крэсле і вырашыў праверыць сваю электронную пошту.
Сярод лістоў ад Моллі, сярод спама і сярод віншаванняў з днём народзінаў, я заўважыў ліст з Міжнароднага касмічнага цэнтру. Мне прапаноўвалі працу ў даследчай вандроўцы на той самы Лежн, у той самай вандроўцы, пра ўдзел у якой хвалілася Моллі. Я падыйшоў да тэлефона, каб праверыць, хто мне ўсё ж такі тэлефанаваў. І мае здагадкі спраўдзіліся: то быў зусім не дэкан Лонданскага лётнага універсітэта.