Не дазваляй знікаць каханню
Не дагарай у ім да тла,
Не вер у горыч раставання
І не трымай на мяне зла.
Знікае радасць ад сустрэчы,
І пераходзіць дзень у ноч.
Бязвольна, сэрца, раз у вечнасць
У сон пакутлівы не збоч.
Халодны лёд стварае смутак.
Агонь знішчае гарады,
Якія мараць штомінутна,
Каб былі разам я і ты.