Не спыніцца цягнік на тым тваім прыпынку,
Дзе маладосць з дзяцінствам канулі ў леце.
Павалачэ састаў далей цябе, а здымкі,
Паразлятаюцца ў вокны па сусвеце.
Адзіны шлях забыць свае сумневы -
Знайсці радзіму, назаўжды застацца,
У радасці, у горычы ці ў гневе-
Заўжды ты знойдзеш да каго вяртацца.
Няёмкі, недарэчны, непразрысты,
Твой боль растворыцца на дне ў гарбаце
Але з-за вокнаў свеціць промень чысты,
Які ўзгадвае табе аб вечнай праўдзе.
Вяртанне не бывае недарэчным.
Вяртанне не бывае так, без мэты.
Чакаць на час сустрэчы можна вечна,
Ды вытрываць не кожны можа гэта.
Цягнік ідзе, не спыніцца ніколі
Несучы свет праз цемру да вакзала
Цябе чакаюць, не баяцца болі,
Сустрэчы шчасця не бывае мала.
