Блікі

Разладзілася ўспрыманне свету
Праз успаміны дзён мінулых.
Няхай на вокнах пустацветы
Знаходзяць у мяне прытулак.

Рух за вакном іскрыцца блекла,
Ды снег нападаў роўным слоем.
Праходзіць час наш непрыкметна,
Такім нябачным войскам вольным.

Час разрывае нашы сцены
Грамадным молатам вялікім,
І толькі грукатам збавенным
Ратуюе неба нашы блікі.