Малюнкі чорным

Настаў нам час забыцца аб сустрэчы,
Што ўскалыхнула землю пад нагамі.
Нарэшце перастанеш мне пярэчыць,
Вярэдзіць свет перад маімі снамі.

Так выйшла, што не будзе нас.
Нідзе. Ніколі. Не сустрэцца болей.
Трывала доўгі паміж намі час
Трымцела здань адносінаў нявольных.

Мы растаемся. Зараз. Назаўжды.
Сустрэча наша напрыканцы свету.
Ты басанож ступай на камяні,
А я пайду тады па твайму следу.

За гарызонтам мора развярнецца,
Як кубачак гарбаты твой ад злосці.
Нічога пасля нас не застанецца -
Хіба што голыя скелету косці.

Як жудасна у чорным маляваць
Цябе і будучыню, час і ўспаміны.
Над галавою толькі пісталет узняць -
І стрэлам светлым ў неба паляцім мы.