На далоні

Мой свет на далоні
Ў нябесным ўсхоне
Жыццёвае гора цябе не дагоніць.

Ты будзь толькі вольным
І свет навакольны
Цябе так павольна палюбіць да болі.

Не ведаю хто ты,
Ды толькі самотна
Табе ў сусвеце без роднай планеты.

Якою ты будзеш,
Ты душу прастудзіш -
Закрый наваколле, жыццё мне марудзіш.

Я стану празрыстым,
Бяз неба, ды чыстым,
Я буду нябёсы плясці ім у косы.

Сусвет незвычайны,
Пастаў схадзі чайнік -
Мы будзем гарбатай хаваць нашы тайны.

Я вельмі дасціпны
Нікуды не знікну
Давай разам зробім наш свет, бы ў малітве.