Жудасны блог. Хочацца канкрэтыкі ў жыцці, а гэты аркуш бясконцай паперы робіць думкі ўсё менш і менш канкрэтнымі. Аўтар блога - не я, а тая частка мяне, якая хоча яго пісаць. Час ад часу атрымоўваецца штосьці больш-менш годнае, але гэта мізэр.
Хочацца стварыць свой свет, у якім было б больш свайго, свабоднага і ненавязанага. Марудзіць час у інтэрнэце - гэта не самы горшы спосаб правесці час. Часам здаецца, увесь свет пераязджае жыць сюды. І здаецца, што тут можна здабыць бессмяротнасць, бо ўсё, што трапляе ў інтэрнэт, застаецца тут назаўжды. І мой голас, дакладней голас той часткі мяне, якая хоча пісаць гэта блог, будзе тут вечна.