Цёмны лес


Няма аб чым нам размаўляць з табою
У гэтым цёмным і у брыдкім лесе.
Успомніш за жыццёваю мяжою
І засумуеш па тым родным месцы.

Святая велічнасць прасцейшых рухаў,
І цёмны заняпад хапае зброю.
Ад вечнага бадзяння ў скрусе
Не абароніць нас ніхто, як і ад зною.

Туманы па-над жніўным полем,
Што свецяцца, як быццам зоры,
Знікае лес і едзем мы з табою
Туды, дзе іншыя зусім прасторы.

Нябесны свет запальвае фанаршчык,
Які заўважыў нас: цябе са мною.
Яскрава свеціць на зямлі манаршай
Апошнім месясам прабіўшыся на волю.

У скрусе той і вечным заняпадзе
Мінае маладосць шасці мільёнаў,
Якія ўжо не ведаюць аб праўдзе
І цешацца пад ценню вечных клёнаў.