Вакол маруднага сусвету ляціць вялізны карабель
Ён гоніць хмары-краявіды падалей ад людскіх вачэй
Ляціць забруджаны праблемай, адзіным духам ён мігчыць
Там лёгка, дзесьці у нябёсах, там Бог, там шчасце, добра жыць.
Але не проста быць адзіным сярод вялізных караблёў
Усе плывуць к сваёй айчыне, а наш не мае берагоў
Ён сціплы і марудна цягне народа ношу ён свайго
Але няма куды дзявацца - краіны той няма даўно.
Вялікі і няшчасны путнік, куды дзявацца, што чакаць?
На воле ён, ён непадкупны, краіну ён плыве шукаць.
Але няма куды прыдбацца - няма нідзе тых берагоў,
Дзе будзе ён героем звацца, дзе будзе жыць ён сто вякоў.
Краіна ёсць, краіна шчасця, краіна-пошук у яго
Плыве і шчасліва дабрацца жадае тым, хто ўжо знайшоў.
Няма краіны, ёсць праблема. Няма ні шчасця, ні сяброў.
Ляціць-плыве, пяшчотна вее. Краіна белых ветразёў.