Вольным ветрам у светлы ветразь
Праз аблокі і шолах нябёсаў
Ты ў думках маіх застанешся
Некранутым самотным анёлам

І нікому з табой не патрэбны
Запальнічкі распаляць паветра
Ноч імкліва з'язджае адгэтуль
Пад наглядам ня нашай планеты.

Неістотна ўсё тое, што будзе
Неяк прыкра губляць то, што маем
Нас ніхто ўжо з табой не асудзіць
Паляціць ноч пад колы трамвая

Час пайшоў на адлік ад світання
Чалавек чалавеку істота
Чалавек чалавека трымае
І знікае наўкола самота.

Хто такі я, каб ведаць, што будзе?
Вобраз твой, а ці проста трызненне?
Я ніколі цябе не забуду.
Час ляціць, мы з табою імгненні.