Скажы хоць слова, не маўчы, прачніся.
Я ўжо забыў твой голас. Як мне быць?
Ты думаеш аб непатрэбным, і не зліся,
Што не ўмееш ты нічога тут рабіць.
Сістэма раз'ядае чалавека.
Няма ні голасу, ні права на спакон.
Я ўжо не веру ў тое, што ад веку
Мы дажывем з табою да ўсхону дзён.
Настаў той час для нас - дваццаць дванаццаць.
Няма ні мовы, ні мінулага няма.
Што гаварыць? І як тут нам узняцца,
Каб мова наша раптам ажыла?
Не будзе месца ёй сярод вялікага сусвету.
Ангельская з расейскай твой палоняць дом.
І толькі прачытае дзесьці нейкі чалавеча
Апошні Быкава ваенны чорны том.
Мне цяжка ўспрымаць, што я не размаўляю.
Я думаю, пішу, магу камусьці штось сказаць.
Забі мяне, але ж сабе не ўяўляю,
Як можна так было сябе на Ўсход прадаць.
Вярніся - не. Няма ўжо ні следу.
Снег замятае свет твайго гарачага цяпла.
Вярніся, мова, не ідзі са свету.
Нікуды мы не дзенемся - то ты кудысці адышла.