Winter

Падчас вясновага лёдаскітання,
Сустрэў цябе сярод талай вады
Як здань ты неслася з ракою на спатканне
І лілася на стрэхі, топячы дамы.

Нябожчыца-зіма ўжо не магла вярнуцца
Але хачу назад, туды, дзе ветра свіст
Аднойчы ўсе снягі ўскалыхнуцца
Не намалюецца ніколі веснавы абрыс.

І прыйдзе зноў ляднік і спыніць рух вясновы.
Як назаўжды застыне бег тваіх няспынных мар,
Заледзянее свет і вечны час зімовы
Пазбавіць неба ад няўмольных чорных хмар.

Няхай настане чысціня і вымярзне брыдота
Зямля ачысціцца ад брудных чорных дзён
І сярод снегу вечнага сярод мясцін самотных
Засвеціцца святлом душы мой мілы родны дом.